Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Волагдзе адкрылі помнік Сталіну. За Пуціным у Расеі іх зьявілася каля сотні


Помнік Сталіну ў Волагдзе
Помнік Сталіну ў Волагдзе

У Волагдзе, у РФ, 21 сьнежня адкрылі помнік Іосіфу Сталіну. За некалькі гадзін да гэтага губэрнатар вобласьці Георгі Філімонаў усклаў кветкі да мэмарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій.

Помнік усталявалілі на тэрыторыі дома-музэя, у якім Сталін жыў у высылцы са сьнежня 1911 па люты 1912.

«Сталін — чалавек, які пакінуў незьнішчальны сьлед у гісторыі нашай краіны», — сказаў губэрнатар на адкрыцьці.

Паводле губэрнатара на помнік быў «запыт з боку грамадзкасьці».

У рэгіёне запусцілі пэтыцыю супраць помніка, яе падтрымалі 2800 чалавек. Улады не адрэагавалі.

У далейшым, паводле губэрнатара, плянуецца ўстаноўка яшчэ аднаго помніка — Івану Жахліваму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG