Зь ініцыятывы грамадзкага сэктару Эўрамайдану, 14 лютага адбылося пікетаваньне амбасады Беларусі. Некалькі дзясяткаў чалавек выступілі ў падтрымку «ультрас» футбольнага клюбу БАТЭ.
Паводле арганізатараў, беларускія «ультрас» выказалі салідарнасьць з Эўрамайданам, за што КДБ Беларусі завёў справы на заўзятараў.
27 студзеня ў сеціве зьявіўся здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе — барысаўскага БАТЭ — сфатаграфаваліся зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» і «Героям слава!»
Пазьней грамадзкі актывіст Сяржук Салаш паведаміў, што на ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам падрыхтаваныя судовыя пастановы на розныя адміністрацыйныя тэрміны.
Прэсавая служба УУС Менскага аблвыканкаму пацьвердзіла Свабодзе, што двух фанатаў Барысаўскага БАТЭ пакаралі за акцыю салідарнасьці з украінскім народам, іншых — шукаюць.