Здалёк мэмарыял на Савецкай плошчы выглядае дагледжаным. Навокал вымецена. Каб не было сьлізка, пляцоўка пасыпаная пяском. Ля «вечнага агню» ў ганаровай варце стаяць двое маладзёнаў. Зблізу ж відаць, што мармуровая абліцоўка мэмарыялу патрэскалася, шмат дзе пліты проста абваліліся, а дзе-нідзе вось-вось заваляцца.
Плошчаю праходзіць шмат людзей. Бальшыня з тых, з кім давялося пагутарыць, не зьвяртаюць увагі на стан мэмарыялу. А ці ведаюць яны — чаму ён прысьвечаны? У першых жа меркаваньнях агучваецца зьняважлівая мянушка помніка з фігурай жанчыны, якая ўвасабляе грэцкую багіню Ніку:
Спадар: «Адна з назваў — «Дзяўчына, якая бяжыць з „Лаўсану“. Гэта самая распаўсюджаная назва. А так гэта, відаць, вызваліцелям нейкім. Па-мойму, Вялікай Айчыннай вайны. Як Беларусь можа быць без гісторыі вызваленьня? Праўда ж?»
Спадар: «Барацьба зь белапалякамі некалі была. Гэта дваццатыя гады. Магілёву ён, можа, і патрэбны, і Беларусі. Толькі вось дзеўка гэтая, што стаіць на пастамэнце, нікуды ня вартая. Дурная баба, якая бяжыць з «Лаўсану».
Спадар: «Машэка быў такі. Ён бег некуды. А гэта нібыта ягоная дзяўчына. Тут вось і курган насыпалі».
З прылеглых дамоў да мэмарыялу водзяць на выгул сабак. Пастамэнт з Нікай — у надпісах і налепках. На ім нават вучацца выводзіць графіці.
Пытаньне, ці патрэбны мэмарыял Магілёву — мо лепей яго зьнесьці, каб не марнаваць сродкаў на догляд? — успрымаецца мінакамі як правакацыйнае. У тым, што ён разбураецца, вінавацяць уладу:
Спадар: «Трэба вышукваць сродкі неяк. Няхай нашы кіраўнікі думаюць пра гэта і неяк рамантуюць».
Юнак: «Беларусі патрэбныя такія помнікі. Прыйсьці, узгадаць. Улады павінны глядзець за такімі помнікамі».
Спадар: «Тое, што разбураецца — гэта ўжо праблема гарадзкіх уладаў. Чаго ж яны не глядзяць? Мы ж плацім падаткі. Трэба глядзець за помнікамі».
Мінакі заяўляюць, што мэмарыял увасабляе сабой частку беларускай гісторыі. А што на ім няма ні слова па-беларуску — дык так ужо павялося, кажуць:
Спадар: «Раней быў Савецкі Саюз, дык пісалі па-расейску. Усё ж тады пісалі па-расейску. І шыльды крамныя».
Спадар: «Таму што загубілі сваю мову».
Помнік узьвялі акурат пад уручэньне Магілёву ў 1982 годзе ордэна Вялікай Айчынай вайны. Старажылы згадваюць, што будавалі мэмарыял аўральна. Раней на плошчы, кажуць, былі кветнікі і камень з надпісам, што тут узьвядуць мэмарыял «Барацьбітам за Савецкую ўладу».
Цяпер жа, паводле экскурсавода і кіраўніка гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова, людзі, якія наведваюць плошчу, каб даведацца пра гісторыю гораду, больш цікавяцца часамі магдэбурскага права.
«Цяпер дамінанта архітэктурная на Савецкай плошчы — ня гэты манумэнт „Крылатая“, а менавіта ратуша. Калі ратушу людзі бачаць, паказваеш ім фатаздымкі таго, што на плошчы было, то людзей больш уражвае тая старажытнасьць, чым цяперашняя сучаснасьць. У пэрспэктыве яго ўсё ж дэмантуюць. Шмат пра гэта гавораць. Мэмарыял можна перанесьці ў іншае месца. Ёсьць у нас парк „60-годзьдзя Вялікага Кастрычніка“, вось туды яго і перанесьці», — мяркуе Алег Дзьячкоў.
Магілёўскі гісторык Ігар Пушкін зазначае, што цяперашні выгляд мэмарыялу не ўпрыгожвае горад. Паводле гісторыка, плошча, якую займае мэмарыял, завялікая для адной эпохі, якой ён прысьвечаны. Дый імпрэзы зьвязаныя зь ёю, тут адбываюцца нячаста.
«Гэта помнік савецкай эпосе. Нешта павінна быць захавана ад той эпохі, але на сёньняшні дзень ён ня варты таго, каб у яго ўкласьці мільярды грошай і захаваць у тым выглядзе, у якім ён ёсьць. Гэта будзе марнатраўства. Калі мы будзем займацца аднаўленьнем гістарычнай часткі Магілёва, то патрэбная рэканструкцыя гэтай плошчы», — лічыць гісторык Ігар Пушкін.
Якой стане плошча і ці захаваецца на ёй мэмарыял «Барацьбітам за Савецкую ўладу», невядома. Спробы вярнуць плошчы гістарычную назву — Гандлёвая — не даюць плёну. Мэмарыял, верагодна, адрамантуюць, а вось ці патрэбны ён — пытаньне застаецца адкрытым.
Разбураецца ня толькі мэмарыял на Савецкай плошчы, але і капліца на вядомым Буйніцкім полі. На рамонт помнікаў савецкай эпосе выдзелена некалькі мільярдаў рублёў.