Ініцыятары кампаніі — «БМАgroup», «Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасьць» — сабралі факты, якія пацьвярджаюць гісторыка-культурную каштоўнасьць нацыянальнага сьцяга.
У выніку сабрана 50 гістарычных, мастацкіх, навуковых і культуралягічных фактаў, падмацаваных адпаведнымі спасылкамі на дасьледчыцкія, кніжныя, дакумэнтальныя і архіўныя крыніцы.
Зварот і абгрунтаваньне, у адпаведнасьці з палажэньнем «Аб парадку вядзеньня Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь», дасланыя 1 лістапада ў Міністэрства культуры на разгляд Навукова-мэтадычнай радзе.
Рада, згодна з палажэньнем, павінна будзе разгледзець яго ў 30-дзённы тэрмін пасьля атрыманьня. Выніковае рашэньне на аснове яе працы будзе прымаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.