Паводле канстытуцыі, гэта павінна адбыцца менавіта 20 студзеня. Падзея будзе абмежаваная рамкамі невялікай прыватнай цырымоніі ў Белым доме. Яшчэ адна цырымонія, з захаваньнем усіх фармальнасьцяў і ў прысутнасьці вялікай колькасьці людзей, прызначаная на панядзелак.
Яна пройдзе ля будынка Капітолію, дзе, як чакаецца, будуць прысутнічаць каля васьмісот тысяч чалавек. Так званы інаўгурацыйны ўікэнд Абама пачаў у суботу з удзелу ў мерапрыемствах у рамках Нацыянальнага дня служэньня грамадзтву. Абама, ягоная жонка Мішэль і дзьве дачкі пабывалі ў адной з пачатковых школаў Вашынгтону, дзе дапамаглі валянтэрам пафарбаваць кніжныя паліцы.
А віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн з жонкай займаліся ў гэты дзень пакаваньнем пасылак для амэрыканскіх вайскоўцаў.
Абама прыме прысягу, не выходзячы зь Белага дома
![Барак Абама, афіцыйны здымак прэс-службы Белага Дома выпушчаны акурат напярэдадні прысягі](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/db3886df-d0b7-4512-b117-858f1dd7dc87_w250_r1_s.jpg)
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, як чакаецца, афіцыйна прыме сёньня прысягу, уступаючы на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін.
Самае папулярнае
1