Вярхоўны суд разгледзеў скаргу грамадзкага актывіста Ігара Случака і не знайшоў падстаў для адмены рашэньня суду Савецкага раёна Гомеля на яго арышт. Адказ з ВС датаваны 9 студзеня.
Гамяльчанін быў затрыманы спэцназам 26 жніўня 2011 года, дастаўлены ў ІЧУ, а затым у суд. На падставе паказаньняў сьведкі Сяргея Замая суд прызнаў актывіста вінаватым у дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы — і пакараў арыштам на трое сутак.
З рашэньнем суда Случак не пагадзіўся і абскардзіў яго спачатку ў абласным, а пасьля — у Вярхоўным судзе.
У заяве ў ВС актывіст паведаміў, што месца, час і спосаб учыненьня дробнага хуліганства розныя ў міліцэйскім пратаколе і пастанове суда. На судзе сьведка ня мог растлумачыць, дзе менавіта і якім чынам было ўчынена правапарушэньне, а міліцыянэры, якія затрымалі актывіста, блыталіся ў паказаньнях. Случак адзначыў, што суд не ўлічыў фактаў, якія характарызуюць асобу сьведкі Замая, а менавіта тое, што ён быў на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх і злоўжывае алькаголем, у чым сам прызнаўся на судзе.
«Я зрабіў запыт па месцы працы сьведкі, і ў афіцыйным адказе гаворыцца, што падчас учыненьня мною правапарушэньня сьлесар Замай быў на працы ў лякаматыўным дэпо, як мінімум за пяць кілямэтраў ад месца правапарушэньня. Такім чынам, мы бачым, што юрыдычнага факта учыненьня мной правапарушэньня не існуе», — падкрэсьліў у скарзе заяўнік.
У абласным судзе праігнаравалі інфармацыю аб тым, што падчас учыненьня правапарушэньня сьведка быў у іншым месцы і гэта пацьвярджаецца дакумэнтальна. У Вярхоўным судзе на гэтыя зьвесткі увагу зьвярнулі. «З прыкладзенай да скаргі даведкі з Гомельскага лякаматыўнага дэпо вынікае, што сьлесар Замай 26 жніўня да 16.30 знаходзіўся на працоўным месцы (у 16.00 Случак нібыта учыніў правапарушэньне за пяць кілямэтраў ад працоўнага месца Замая, які быццам бы быў сьведкам гэтага хуліганства. — Белапан.). Разам з тым, паводле інфармацыі начальніка Гомельскага лякаматыўнага дэпо ад 6 студзеня 2012 года, указаныя ў даведцы зьвесткі зьяўляюцца няправільнымі, паколькі Замай знаходзіўся на працы 26 жніўня да 15.00», — заявіў намесьнік старшыні ВС Валерый Калінковіч.
На паўторны запыт Случака ў лякаматыўнае дэпо быў дадзены адказ:
«Кіраўніцтвам Гомельскага аддзяленьня Беларускай чыгункі праведзены разбор з работнікамі лякаматыўнага дэпо, якія маюць дачыненьне да гэтай справы». «Па выніках разбору за недахопы ў працы па уліку працоўнага часу начальнік базы паліва пазбаўлены прэміі на 100%, за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў цяперашні спэцыяліст па кадрах Забела прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці», — дало адказ кіраўніцтва аддзяленьня Беларускай чыгункі.
«Сытуацыя вакол маёй адміністрацыйнай справы ужо перайшла стадыю фарсу, — сказаў Случак. — На мой першы запыт намесьнік начальніка лякаматыўнага дэпо адказаў, што сьведка Замай быў на працы. Хоць суд даказвае, што ён чуў ад мяне мат — за пяць кілямэтраў ад працы. З паўторнага адказу вынікае, што Забела, які раней паведаміў пра сьлесара Замая, наогул быў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці і цяпер не намесьнік начальніка лякаматыўнага дэпо, а спэцыяліст па кадрах».