Аляксандар Лукашэнка загадаў кіраўнікам сілавых структураў і рэгіёнаў не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі ў дзяржаве.
"Міністэрству ўнутраных спраў — спыняць дзейнасьць экстрэмісцкіх асобаў. Міністар унутраных спраў павінен забыць: прыстойна, не прыстойна, як на нас падумаюць. Неабходна жорстка рэагаваць на любыя дзеяньні. Галоўнае — забясьпечыць парадак у краіне, дзейнічаючы строга ў адпаведнасьці з законам і лёгікай разьвіцьця нашага грамадзтва", — заявіў Лукашэнка на Госкім палігоне, падводзячы вынікі камандна-штабнога вучэньня па тэрытарыяльнай абароне.
Зьвяртаючыся да кіраўніцтва КДБ, Лукашэнка запатрабаваў ня толькі ўзмацненьня аналітычнай працы, але і канкрэтных дзеяньняў. "КДБ у нас занадта шмат аналізуе, ведае, паведамляе. Я чакаю канкрэтных дзеяньняў", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік краіны не выключае, што "наперадзе могуць быць няпростыя часы".
"Сёньня няма надзвычайных сытуацыяў... Але наша задача — вучыцца. Тады мы будзем гатовыя адбіць любую агрэсію. І ніхто сюды не палезе, калі народ будзе здольны забясьпечыць сваю бясьпеку", адзначыў Лукашэнка.
Ён дадаў, што сёньня "ідзе жорсткая барацьба за маладое пакаленьне... Мы можам страціць моладзь".
Між тым ён сьцьвердзіў, што "глеба для дзейнасьці "пятай калёны" выявілася непрыдатнай".
"На нас пастаянна ціснуць, папракаюць у недастатковасьці свабоды слова, плюралізму. Мэта Захаду бачная няўзброеным вокам: ім трэба расхістаць сытуацыю ў Беларусі, адрэзаць яе ад актыўнага ўдзелу ў міжнародных грамадзка-палітычных працэсах, а затым уключыць у сфэру свайго ўплыву", — заявіў Лукашэнка.
"Высокімі тэмпамі ідзе пашырэньне НАТО ў эўрарэгіёне... Мы бачым, як актыўна нарошчваецца вайсковая інфраструктура заходніх і паўночных суседзяў паблізу нашых межаў", — адзначыў Лукашэнка.
Ён назваў трывожным фактарам тое, што апошнім часам "у некаторых суседніх краінах рэгулярна праводзяцца інструктажы і спэцыяльныя нарады з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў Дзярждэпартамэнту і сэнатараў ЗША, міністраў і палітыкаў эўрапейскіх краінаў, зь вельмі правакацыйным парадкам дня: "Як зладзіць рэвалюцыю ў Беларусі", "Як зьмяніць канстытуцыйны лад" і аналягічнымі адкрыта варожымі тэмамі".

Лукашэнка: Захад імкнецца расхістаць сытуацыю ў Беларусі