Грамадзкае аб'яднаньне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўленьня выхаду дзіцячай газэты "Раніца" ў ранейшым фармаце.
У сваёй заяве ТБМ адзначае: "На загад чыноўнікаў спыніла сваё існаваньне адзіная беларускамоўная дзіцячая газэта" Раніца", - адзначаецца ў заяве. – "Гэта выданьне на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзяцей. Не інакш як зьдзекам выглядае абяцаньне чыноўнікаў зрабіць з "Раніцы" маленькі штомесячны дадатак да расейскамоўнай газэты ("Пераходны ўзрост". - БелаПАН.)".
"Мы заклікаем грамадзян Беларусі неадкладна зьвяртацца да беларускага ўраду з патрабаваньнем аднавіць выхад газэты" Раніца", - гаворыцца ў заяве.