Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў:пакараныя за маўклівую акцыю абскарджваюць прысуды


21 ліпеня Магілёўскі абласны суд разгледзіць скаргі пяцёх грамадзянаў, якія патрабуюць прызнаць незаконнымі выракі Ленінскага суда Магілёва.

Па рашэньні Ленінскага суду Магілёва былі арыштаваныя журналісты Аліна Скрыбунова (ёй далі 15 сутак), Алесь Асіпцоў (10 сутак), Ганна Ільіна (6 сутак), а таксама праваабаронца Барыс Бухель і маладафронтавец Валянцін Лабачоў. Іх затрымалі 3 ліпеня падчас маўклівай акцыі.

28 ліпеня пакараньне штрафам абскардзіць таксама актывіст ТБМ Алег Дзьячкоў і папярэджаньне не ангажаваны ў дзейнасьць палітычных і грамадзкіх арганізацыяў — Аляксандр Сімановіч.

Усяго 3 ліпеня былі затрыманыя 12 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG