З НАВАЛЬНІЦАМІ...
...і душна. Тэмпэратура: 17 — 24 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у Менску. Прэс-канфэрэнцыя зь беларускім калегам, Сяргеем Мартынавам, а 13.45.
У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрыцьцё выставы беларускага авангарду 1980-90 гг. А 17.00.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбывае з трохдзённым візытам у ЗША.
У Севастопалі пачынаюцца супольныя вучэньні расейскага і ўкраінскага ваенна-марскіх флётаў.
На футбольным чэмпіянаце сьвету Мэксыка гуляе з Уругваем, Францыя з Паўднёвай Афрыкай, Нігерыя з Паўднёвай Карэяй, Грэцыя з Аргентынай.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1888 нарадзіўся Аляксандар Цьвікевіч, беларускі палітычны дзеяч і гісторык, міністар замежных справаў у эміграцыйным урадзе БНР. У 1925 Цьвікевіч вярнуўся ў Беларусь. Расстраляны НКВД у 1937. Аўтар выбітнай кнігі "Западно-руссизм", у якой зрабіў аналіз ідэалёгіі і практыкі русыфікацыі Беларусі ў Расейскай імпэрыі.
У 1898 нарадзіўся нямецкі пісьменьнік Эрых Марыя Рэмарк (пам. 1970).
У 1940 Нямеччына заключыла перамір’е з Францыяй, у выніку якога на адной трэцяй тэрыторыі Францыі быў створаны калябаранцкі рэжым пад кіраўніцтвам маршала Філіпа Пэтэна, нацыянальнага францускага героя падчас Першай сусьветнай вайны. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны маршал Пэтэн быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за здраду краіны. Генэрал Шарль дэ Голь замяніў сьмяротны прысуд Пэтэну пажыцьцёвай турмой. Пэтэн памёр у 1951, пражыўшы 95 гадоў.
У 1941 гітлераўская Нямеччына, без аб’яўленьня вайны, напала на свайго саюзьніка, СССР. Пачалася вайна, якую савецкія гісторыкі назвалі Вялікай Айчыннай.
У 1949 нарадзілася амэрыканская акторка Мэрыл Стрып.
У 2003 памёр народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў (нар. 1924).
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Фэрэра-Вальднэр чакала візыту ў Менск чатыры гады".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Добра, што зямля кругла і табе не відаць зашмат наперадзе", — Мэрыл Стрып.