“Я думаю, што калі ўжо атрымалі і аплацілі 50% акцый, напэўна, ёсьць жаданьне атрымаць больш за 50%. Інакш дзеля чаго набывалі 50%?” — сказаў пасол.
Паводле Сурыкава, афіцыйны Менск павінен перагледзець сваю пазыцыю ў сфэры энэргетычнага супрацоўніцтва.
“У энэргетычным сэктары супрацоўніцтва дзьвюх краінаў разьвіваецца аднабока. Пошук імгненнай выгады прыводзіць да тупіковай сытуацыі. Мы гэта ясна ўбачылі ў пытаньні абмеркаваньня мыта на нафту”, — заявіў Сурыкаў на пасяджэньні беларуска-расейскага эканамічнага форуму ў Менску, перадае Інтэрфакс. — “Беларусь павінна разумець, што ў любым выпадку нашы нафтавікі будуць шукаць найбольш выгадных пакупнікоў сыравіны. Ня выключана, што гэтымі пакупнікамі стануць іншыя краіны”.
Таксама амбасадар Сурыкаў заўважыў, што расейскі бізнэс асьцерагаецца празьмернага ўплыву беларускіх уладаў на працу прыватных кампаній.
Ён адзначыў, што Беларусь і Расея “пакуль больш займаюцца тактыкай, перасьледуючы толькі ўласную выгаду. Гэта тупіковы шлях, на якім мы будзем атрымліваць толькі страты”. У якасьці прыкладу ён прывёў супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы.
“Прычына гэтаму — адсутнасьць яснай сумеснай аграрнай палітыкі, хаця і ідзе паступовае збліжэньне пазыцый. Мы хутка можам атрымаць глябальныя праблемы ў малочнай сфэры”, — сказаў амбасадар.