Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я цябе злаўлю і заб’ю,” – пішуць Шумчанку


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Старшыня рады рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка зьвярнуўся ў міліцыю з-за пагроз у свой адрас.

"17 лістапада прыкладна апоўначы на мой тэлефон пачалі ісьці SMS-паведамленьні пагрозьлівага характару і зьневажальнага зместу. У адным SMS было сказана: "Я цябе злаўлю і заб'ю". Я да гэтага паставіўся вельмі сур'ёзна, таму прыняў рашэньне зьвярнуцца ў органы міліцыі", — паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН Шумчанка.

19 лістапада Шумчанка напісаў заяву ў аддзяленьне міліцыі Маскоўскага РУУС. "У сваёй заяве я прашу правесьці праверку па гэтым выпадку і выявіць асоб, якія маюць дачыненьне да распаўсюджваньня SMS-паведамленьняў, што нясуць пагрозу маім жыцьцю і здароўю, а таксама прыняць усе неабходныя захады па прыцягненьні вінаватых асоб да адказнасьці ва ўстаноўленым парадку", — зазначыў Шумчанка.

“Адназначна гэта рэакцыя нейкіх структур на маю грамадзкую дзейнасьць і мяне як чалавека публічнага. Улічваючы спэцыфіку працы ў нашай краіне, нельга выключыць магчымасьць датычнасьці да гэтага пэўных структур і іх дзеяньняў правакацыйнага характару. У свой час супраць мяне ўжо была сфабрыкавана крымінальная справа па надуманых фактах", — падкрэсьліў Шумчанка.
Ён выказаў спадзяваньне, што міліцыя ўстановіць асобу чалавека, які пагражае яму забойствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG