Пра гэта заявіў у інтэрвію выданьню Baltic Times мэр латвійскай сталіцы Нільс Ушакоўс.
Ён лічыць, што ва ўмовах цяперашняга крызісу Рыскі порт павінен дзейнічаць куды больш энэргічна, каб зрабіць свае інфраструктуры прыцягальнымі для замежных інвэстараў, найперш Расеі і Беларусі.
“Мы вядзём перамовы, каб апярэдзіць Клайпеду, бо калі паглядзець на мапу, мы бліжэйшыя да беларускіх межаў”, кажа Нільс Ушакоўс.
Напярэдадні Беларусь з гэтай нагоды наведаў віцэ-мэр рыскай думы Айнарс Шлесэрс, які на перамовах у Менску заявіў, што Рыга разглядае розныя варыянты супрацоўніцтва. Гэта можа быць, у прыватнасьці, продаж земляў на тэрыторыі порту пад будаўніцтва спэцыялізаваных тэрміналаў і розныя іншыя выгадныя ўмовы для экспарту ды імпарту беларускай прадукцыі.
Нільс Ушакоўс і ягоная каманда перакананыя, што за грузы суседніх дзяржаваў трэба сур’ёзна пазмагацца.
Паводле словаў рыскага мэра, падобная пазыцыя ў пэўнай ступені зьвязаная з кааліцыйнымі зьменамі ў рыскай думе.
У сваім інтэрвію Baltic Times 33-гадовы палітык-цэнтрыст, этнічны расеец Нільс Ушакоўс таксама спыніўся на такіх пытаньнях, як моўная палітыка і праблема кіраваньня горадам падчас крызісу. Ушакоўс выступае за наданьне расейскай мове статусу афіцыйнай, а не дзяржаўнай. Ён спасылаецца на прыклад той жа Эстоніі, дзе, нягледзячы на вельмі строгі закон аб дзяржаўнай мове, людзі ў розных сацыяльных установах могуць атрымаць дзьвюхмоўныя фармуляры.
У размове з выданьнем рыскі мэр кажа, што цяперашняя зіма будзе цяжкай для жыхароў гораду. Адзіная галіна бюджэту, якая пры зьніжэньні фінансаваньня ўсіх астатніх застанецца на мінулым узроўні — гэта сацыяльныя ільготы і дапамога.