У Віцебску на вуліцы генэрала Белабародава загарэўся гандлёвы цэнтар «Беларусь».
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства надзвычайных сытуацыяў (МНС).
Паводле міністэрства, супрацоўнікі МНС выратавалі 10 чалавек, яшчэ 215 эвакуаваныя. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што зараз у мэдычных установах Віцебску аказваецца дапамога 10 пацярпелым. Трое зь іх у цяжкім стане.
У сацсетках зьявілася шмат відэа, на якіх відаць пажар у гандлёвым цэнтры звонку.
Пажар у віцебскім ГЦ "Беларусь" быў ліквідаваны ў 20.51, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзкім раёне гарэў дызэльны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна