Пра гэта паведаміла 30 лістапада прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Адзначаецца, што «адбылося загараньне галаўнога вагона дызэль-цягніка двухвагоннай кампаноўкі «Ліда — Беняконі» УП «Баранавіцкае адзьдзяленьне БЧ».
15 пасажыраў самастойна пакінулі цягнік.
Пазеньей МНС удакладніла, што аб здарэньні стала вядома ў 21.02. Ліквідаваць пажар адправіліся чатыры разьлікі. Ратавальнікі выявілі, што ўзгараньне адбылося ў машынным адзьдзяленьні цягніка.
«У 22.19 загараньне дызэль-цягніка ліквідавалі работнікі МНС. Пацярпелых няма. Прычына здарэньня высьвятляецца», — адзначыла ведамства.
Форум