Рэдактарцы «Мэдыязона.Беларусь» Насьце Бойка ўручылі прэмію Саюзу журналістаў Літвы

Наста Бойка на цырымоніі ў Сейме Літвы. Вільня, 13 сьнежня 2024

Цырымонія ўручэньня прэміі «Надзея на свабоду» Саюзу журналістаў Літвы прайшла ў Канстытуцыйнай залі Сейма Літвы 13 сьнежня. 

Прэмію «Надзея на свабоду» заснаваў дэпутат Сейма Літвы Казіс Старкявічус.

Сёлета ўзнагароду ўручылі рэдактарцы сайту «Мэдыязона.Беларусь» Насьце Бойка.

Цырымонія прайшла ў Канстытуцыйнай залі Сэйма Літвы 13 сьнежня.

Анастасія Бойка, Казіс Старкявічус (у цэнтры), кіраўнікі журналісцкіх арганізацый Літвы на Форуме журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і перасьледаваных беларускіх журналістаў, Вільня, 13 сьнежня 2024

Уручэньне адбылося падчас штогадовага Форуму балтыйскіх журналістаў і беларускіх журналістаў у выгнаньні, які праходзіць у Вільні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледнікі Свабоды сталі ляўратамі прэміі ўраду Літвы «За садзейнічаньне разьвіцьцю міжкультурнага дыялёгу»