Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фатаздымках

Разарваны плякат з выявай Башара Асада

Людзі выносяць рэчы з іранскай амбасады ў Дамаску

Турэцкія прыхільнікі паўстанцаў сьвяткуюць перамогу над рэжымам Асада ў Сырыі

Паўстанец страляе ў паветра, сьвяткуючы з жыхарамі Хомсу падзеньне рэжыму Асада

Горад Камішлі. Мужчына фатаграфуецца на фоне зьнесенай статуі Базэля Асада, брата Башара. Статую зьнесьлі пасьля паступленьня інфармацыі пра ўзяцьце паўстанцамі Дамаску

Сьвяткаваньні ў лібанскім Трыпалі

Сьвяткаваньне паўстанцаў на вуліцах сырыйскіх гарадоў

Людзі з кветкамі сустракаюць паўстанцаў на плошчы Умаяд у Дамаску

Людзі ўскараскаліся на баявую тэхніку са сьцягам паўстанцаў і адзначаюць перамогу

Разьбітае шкло на кінутым пад ногі партрэце Башара Асада ў будынку Арганізацыі палітычнай бясьпекі. Прадмесьці Хамы

Абстраляная выява Башара Асада на паліцэйскім пастарунку ў Хаме

Сырыйскі апазыцыянэр зьдзірае партрэт Асадаў у міжнародным аэрапорце Алепа

Актыўна сьвяткуе падзеньне рэжыму Асада і сырыйская эміграцыя. 8 сьнежня прайшлі некалькі сьвяточных мітынгаў у Эўропе, у тым ліку ў Бэрліне

А гэта сьвяткаваньні прыхільнікаў сырыйскіх паўстанцаў у Бэйруце, Лібан. Прысутнічаюць і турэцкія сьцягі. Турэччына ў асобе свайго прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана даўно падтрымлівала паўстаньне супраць Асада

Курды не зьяўляюцца прыхільнікамі ісламістаў, маюць свае сілы і свае погляды на змаганьне ў вайне. Але 8 сьнежня таксама сьвяткуюць падзеньне рэжыму Асада. На здымку курд са сьцягам Загонаў народнай абароны каля аэрапорту Камішлі на паўночным-усходзе Сырыі.

Парад паўстанцаў сустрэў гучную падтрымку жыхароў Хомсы

Партрэты Рухалы Хамэйні, аяталы Алі Хамэнэі, генэрала Касэма Сулеймані і забітага ў верасьні кіраўніка «Хэзбалы» Хасана Насралы ў разрабаванай іранскай амбасадзе ў Дамаску

Жанчына крычыць ад радасьці пасьля навіны пра падзеньне рэжыму Асада. Хомс

Жыхары Хомсу на Гадзіньнікавай плошчы

Вяртаньне сырыйскіх уцекачоў у родны горад пасьля весткі пра падзеньне рэжыму Асада

Нага жыхара Сырыі на адбітай з помніка галаве Хафэза Асада, заснавальніка дынастыі і бацькі Башара.

8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.