Пацьверджана, што, напрыклад, Грэнляндзкая акула можа дажыць да 392 гадоў, а некаторыя губкі да больш чым 10,000 гадоў. І гэты ўзрост ня проста лічба, бо жывёлы паводзяць сябе па-рознаму ў залежнасьці ад чаканай працягласьці жыцьця, піша брытанскае выданьне The Guardian. Старэйшыя жывёлы атрымоўваюць новы досьвед і часта перадаюць яго маладзейшым.
Аднак праблема ў тым, што людзі часта забіваюць старэйшых дзікіх жывёлаў. «Старыя жывёлы на Зямлі ў заняпадзе», — папярэджваюць дасьледчыкі ў аглядзе больш чым 9 тысяч навуковых працаў, які быў апублікаваны ў мінулым месяцы ў навуковым часопісе Science. Толькі нямногія жывёлы дажываюць да старасьці, і яны робяццца аб’ектамі чалавечага паляваньня, бо яны часта найбольшыя памерам, — таму іх хочуць здабыць, напрыклад, для рогаў ці біўняў.
Дасьледчыкі папярэджваюць, што вынішчэньне найбуйнешых і набольш дасьедчаных жывёлаў можа несьці значныя нэгатыўныя наступствы для групавой культуры і сацыяльных структураў у жывёльным сьвеце. Яны заклікаюць да новага падыходу, які называюць «захаваньне даўгалецьця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самая пажылая птушка ў сьвеце адклала яйка ў 74 гады. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чужы тарпанападобны конь замест свайго палескага. Што за жывёлу спрабуюць расьсяліць па Беларусі