На плятформе VOKA бясплатна даступныя восем новых эпізодаў, расказалі Office Life прадстаўнікі кампаніі.
Прэм’ера арыгінальнага мультсэрыялу адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту — гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім спадабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох сэрыяў дзяўчынка сустракае мітычных істот, даведваецца пра розныя сьветы і перажывае шмат незвычайных падзеяў.
У працягу мультсэрыялу Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, бо сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару.
Кожны эпізод доўжыцца ад 6 да 6,5 хвілін і даступны да прагляду на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай.
Мультсэрыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» — частка праекту «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». У аднайменным разьдзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і сэрыялаў на беларускай мове — ад галівудзкіх блёкбастэраў да японскага анімэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для плятформы Voka стварылі беларускамоўны мультсэрыял ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўза на год. Як ідзе працэс адкрыцьця другой беларускай школы ў Літве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма альфабэту з „Ў“? Ды самі зробім!». Беларусы раяць, як выхоўваць дзіця па-беларуску