Кнігу мэмуараў пад назвай Spare («Запасны») прынца Гары, герцага Сасэксу, малодшага сына караля Карла III, вызначаюць як «брудную бялізну», «абвяшчэньне вайны брытанскай каралеўскай сям’і» і «напад на манархію».
У аўтабіяграфіі прынц Гары піша пра крыўды і выстаўляе шэраг абвінавачаньняў у адрас сваіх сваякоў. Прынц піша пра наркотыкі, страту цнатлівасьці, пра тое, як бацька і брат не прынялі яго жонку, акторку Мэган Маркл, і нават «зьлівалі» ў прэсу падрабязнасьці іх раману, нібы настройваючы людзей супраць яе. Відэа «Настоящего времени».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ цытуюць скандальныя ўрыўкі з мэмуараў брытанскага прынца Гары