Пра гэта піша Delfi.
Згодна з прапановай ведамства, другой замежнай мовай у латвійскіх навучальных установах можна будзе выбраць толькі адну з моваў ЭЗ або замежную мову, вывучэньне якой запісана ў міжурадавых дамовах у сфэры адукацыі.
Міністэрства адукацыі лічыць, што гэта будзе спрыяць уключэньню моладзі ў адукацыйную прастору Эўропы і вывучэньню афіцыйных моваў ЭЗ.
Міністарка адукацыі і навукі Аніта Муйжніецэ сказала, што пры абмеркаваньні гэтага пытаньня з прэзыдэнтам Эгілам Левітсам акцэнтавалася неабходнасьць забясьпечыць вывучэньне якой-небудзь з афіцыйных моваў ЭЗ ува ўсіх школах.
«Гэта момант, калі нам як ніколі неабходна ўмацоўваць асноўную каштоўнасьць Латвіі — нацыянальную мову — і моцную Латвію ў агульнай сям’і Эўрапейскага Зьвязу», — адзначыла яна.
У Латвіі першую замежную мову пачынаюць вучыць у першай клясе, часьцей за ўсё гэта ангельская мова. Другую замежную мову ў навучальных установах, дзе выкладаньне на латыскай, пачынаюць вывучаць у чацьвёртай клясе. Яе выбар пакуль заканадаўча не рэгулюецца, школа сама можа прапанаваць другую замежную мову. За тры гады латвійскія ўлады маюць намер забясьпечыць школы настаўнікамі для выкладаньня другой замежнай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Латвіі заклікаў стварыць спэцтрыбунал для РасеіУ Латвіі ў жніўні сёлета казалі пра абмежаваньні выкарыстаньня расейскай мовы ў грамадзкіх месцах і на працоўным месцы. У Міністэрстве юстыцыі прапаноўвалі спаслацца на апытаньне грамадзкай думкі 2012 году, дзе дзьве траціны латышоў выказаліся супраць выкарыстаньня расейскай як другой дзяржаўнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі дэмантавалі яшчэ два савецкія помнікі. Паліцыя затрымала 37 чалавек, якія выступілі супраць зносу