У сьпісе СМІ-«замежных агентаў» былы тэлевядучы Міхаіл Шац, рэдактар «Новой газеты. Эўропа» Кірыл Мартынаў, муніцыпальны дэпутат Юлія Галяміна, блогер Кірыл Фёдараў, журналіст Сяргей Лойка, палітоляг Сяргей Мядзьведзеў, а таксама кампанія «Новости».
У рэестар фізычных асобаў-«замежных агентаў» уключаны музыка Андрэй Макарэвіч, бізнэсовец Барыс Зімін, журналістка Кацярына Гардзеева, украінскі журналіст Дзьмітры Гардон, юрыст Іван Жданаў і палітоляг Фёдар Крашэніньнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць украінскага журналіста Дзьмітрыя ГардонаПаводле новага расейскага закону аб «замежных агентах» людзям і арганізацыям з такім статусам забароняць выкладаць у дзяржаўных школах і ВНУ, весьці асьветніцкую дзейнасьць сярод непаўналетніх і атрымліваць дзяржаўнае фінансаваньне для ажыцьцяўленьня творчай дзейнасьці. Ім будзе закрыты доступ да дзяржаўнай таямніцы. Ім забароняць вылучаць кандыдатуры ў склад Грамадзкіх назіральных камісій і рабіцца чальцамі выбарчых камісій. Ім нельга будзе арганізоўваць публічныя мерапрыемствы.
Новыя правілы набудуць моц 1 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аэрапорт» Сяргея Лойкі: Хронікі бессэнсоўнай вайны