Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць намер разгледзець у першым чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь „Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюджваньня зброі масавага паражэньня“».
Гэты закон дзейнічае ў Беларусі амаль 5 гадоў — ад 30 чэрвеня 2014 году. Папраўкі ў яго ўносіліся ўжо двойчы — у 2015 і 2016 гадах.
І вось трэцяя за няпоўныя пяць гадоў ініцыятыва.
Рыхтуе законапраект камісія Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. Яе галоўная выснова — «Праект закону скіраваны на ўрэгуляваньне надзённых пытаньняў ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавых апэрацый, якія назапасіліся ў банкаўскай сыстэме і патрабуюць дазволу ў мэтах ажыцьцяўленьня эфэктыўнага ўнутранага кантролю».
Невыпадкова на пашыраным пасяджэньні камісіі ўсе выступоўцы з па-за межаў Палаты прадстаўнікоў прадстаўлялі Нацыянальны банк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь шукае крэдытаў у Расеі і Кітаі, каб рэфінансаваць ранейшыя пазыкіСвабодзе стала вядома, што ў лютым — жніўні 2018 году ў Беларусі правялі комплексную ацэнку рызыкі легалізацыі адмываньня злачынных грошай. Тады аналізавалася становішча ў наступных сфэрах:
- фінансавы сэктар,
- сэктар юрыдычных паслуг,
- сэктар нерухомасьці,
- азартныя гульні, лятарэі, інтэрактыўныя гульні,
- іншае (таварныя біржы, гандаль каштоўнымі камянямі і мэталамі).
У выніку да высокай ступені пагрозы аднесьлі:
- падатковыя злачынствы,
- незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць,
- ілжэпрадпрымальніцтва,
- злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі,
- злачынствы, зьвязаныя з інфармацыйнымі тэхналёгіямі,
- злачынствы карупцыйнай скіраванасьці.
Падкрэсьлівалася, што на ўзрастаньне ступені пагрозы найперш уплывае «спрошчаны кантроль на мяжы Рэспублікі Беларусь з Расейскай Фэдэрацыяй». Гэты фактар адзначаны пры зьдзяйсьненьні злачынстваў, зьвязаных зь незаконнай міграцыяй, гандлем людзьмі, незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
Злачынны даход, атрыманы ў рамках злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі і незаконнай міграцыяй, як правіла, заставаўся на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці было б Беларусі бясьпечней у NATO? Адказы двух экспэртаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз і Рада Эўропы далі 17,5 млн эўра на падтрымку «належнага кіраваньня» ў краінах Усходняга партнэрства