У расейскім горадзе Сочы на будынку намалявалі графіці, прысьвечанае рэпэру Дэцлу. Намалявалі яго беларусы — мастакі з стрыт-арт-каманды You Feel My Skill (Street Skills).
Гэтыя мастакі вядомыя сваімі працамі і ў Беларусі. У Віцебску, напрыклад, яны малявалі партрэты Васіля Быкава, Марка Шагала, герояў савецкіх фільмаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек нараджаецца свабодным». Віцебскае графіці з Быкавым набыло канчатковы выглядВось што графіцісты напісалі пад фота з партрэтам Дэцла на сваёй старонцы ў Instagram:
«Ён адкрыў нам культуру рускага хіп-хопу, у якую мы ўцягнуліся з галавой. Дзякуючы гэтаму і нарадзілася пякучая жарсьць да графіці і вулічнага мастацтва.
Менавіта гэтая жарсьць прывяла нас туды, дзе мы ёсьць цяпер, і зрабіла нас тымі, кім мы зьяўляемся сёньня. З табой адышла цэлая эпоха... R. I. P. Кірыл Талмацкі».
Расейскі выканаўца Кірыл Талмацкі, вядомы пад псэўданімам Дэцл, сышоў з жыцьця ў ноч на 3 лютага. Сьмерць наступіла адразу пасьля прыватнай вечарынкі, дзе ён выступаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Краіна можа жыць бяз бацькі». Вялікае інтэрвію Дэцла на Радыё СвабодаКірылу Талмацкаму было 35 гадоў. Вядомасьць Дэцл набыў на мяжы 1990-2000-х гадоў у падлеткавым узросьце. Ён стаў адным з першых выканаўцаў хіп-хопу на расейскай мове, яго дэбютны альбом «Хто? Ты» быў прададзены накладам больш за мільён асобнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Кірыл Талмацкі, вядомы як рэпер Дэцл