Кіраўнік Службы бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка паведаміў аб арышце больш за 20 афіцэраў ГРУ Расеі.
Пра гэта кіраўнік СБУ заявіў, выступаючы сёньня на закрытым пасяджэньні Вярхоўнай Рады, перадае сайт LВ.ua са спасылкай на крыніцы ў парлямэнце.
Агентурная сетка, паводле кіраўніка СБУ, стваралася 2-3 гады. Украінскі сілавікам ўдалося арыштаваць 23 кадравых афіцэра Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Ўзброеных сіл Расеі.
Налівайчанка таксама адзначыў, што кожны дзень на тэлефон даверу СБУ паступае каля 600 званкоў.