Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Віталь Ярэма ў Палтаве, дзе ўчора пахавалі загіблага ўкраінскага спэцназаўца Генадзя Білычэнку, паведамляе ТСН.
Ён адзначыў, што няма ніякага сумневу, што на ўсходзе Ўкраіны дзейнічаюць элітныя войскі РФ. Гэта прадстаўнікі падразьдзяленьня 45 гвардзейскага палка паветрана-дэсантных войскаў «Куп’янка-1», які раскватараваны каля Масквы. Цяпер гэта падразьдзяленьне знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны.
«Таму, усе словы Пуціна і Лаўрова пра тое, што тут адсутнічаюць расейскія войскі — гэта ўсё хлусьня», — заявіў Ярэма.
14 красавіка ў Мэлітопалі СБУ затрымала агента вайсковай выведкі Расеі. Гэта грамадзянін Украіны К., які ехаў у Луганск для выкананьня дывэрсійнага заданьня.
Ён быў завэрбаваны афіцэрам разьведвальнага ўпраўленьня Чарнаморскага флёту Расеі і ў сакавіку выяжджаў у Крым за інструкцыямі для правакацый масавых беспарадкаў і тэрору мясцовага насельніцтва ў Луганскай вобласьці.
Паводле СБУ, для выкананьня злачыннага заданьня ён павінен быў стварыць дывэрсійную групу з жыхароў Запарожжа. Акрамя таго, яны павінны былі зьбіраць інфармацыю аб колькасьці, разьмяшчэньні, маршрутах руху вайсковых частак Украіны на паўднёва-ўсходнім напрамку, паведамляе Еспресо.TV.
15 красавіка ў чыгуначным пункце кантролю «Мэлітопаль» супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы затрымалі кур’ераў, якія везьлі 1,8 мільёна грывень на фінансаваньне антыўкраінскіх мітынгаў ва ўсходніх абласьцях.
СБУ затрымаў дывэрсанта, які наладзіў канал пастаўкі зброі сэпаратыстам у Луганску. Украінец па заданьні расейскай спэцслужбы арганізаваў масавыя беспарадкі ў Луганску, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі, захопам адміністрацыйных будынкаў, паведамілі Еспресо.TV ў СБУ.
Для атрыманьня далейшых інструкцый па дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі ва Ўкраіне зламысьнік спрабаваў выехаць у Расею для сустрэчы са сваім куратарам «Стралком», афіцэрам спэцназу ГРУ Генштаба ўзброеных сіл Расеі Ігарам Стралковым.
Устаноўлена, што Стралкоў у пачатку сакавіка прыбыў на тэрыторыю Крыму і каардынаваў захоп расейскімі вайскоўцамі і прадстаўнікамі спэцслужбаў РФ украінскіх вайсковых частак, мясцовых органаў улады, выкраданьне вайскоўцаў, грамадзкіх актывістаў і іншых.
Стралкоў вярбуе грамадзян Украіны для арганізацыі і правядзеньня падрыўных акцый, перадае УНІАН.
Кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што расейскія дывэрсанты атрымалі загад адыходзіць са Славянску. Украінскія сілавікі прымаюць меры для блякаваньня Славянска з мэтай захопу расейскіх вайскоўцаў.
Паводле Тымчука, таксама на ўкраінскай тэрыторыі дзейнічаюць дывэрсійна — выведвальныя групы 2-й асобнай брыгады спэцпрызначэньня ГРУ ГШ УС РФ. Таксама ёсьць зьвесткі аб прысутнасьці на Данбасе яшчэ адной часткі спэцназа расейскага ГРУ.
На сайце СБУ апублікаваны новы перахоп перамоваў паміж сябрамі дывэрсійнай групы ГРУ ГШ УС РФ па блякаваньні падразьдзяленьняў УС Украіны і захопу будынкаў МУС Украіны.