Канцэрн «Белнафтахім» чарговым разам падвысіў цэны на аўтамабільнае паліва. З улікам сёньняшняга падаражэньня цэны на бэнзін і салярку ад пачатку 2013-га ўзьняліся ў сярэднім больш чым на 20%, што ёсьць абсалютным рэкордам для краінаў Эўропы.
Ці не ўпершыню рост цэнаў на паліва ў галіновым канцэрне патлумачылі не расплывістай «аптымізацыяй цэнавых пазыцый у рамках Мытнага саюзу», а ў сувязі са зьменай курсу беларускага рубля да замежных валютаў. Апошнім часам улады намагаюцца прывязаць літар высокаактанавага бэнзіну прынамсі да 1 амэрыканскага даляра.
Тым часам афіцыйная статыстыка сьведчыць: рост заробкаў, набіраючы абароты ад пачатку году, прыпыніўся. Відавочна, што зьмяншэньне прыбыткаў адбіваецца на агульнай платаздольнасьці насельніцтва, паколькі на гэтым тле цэны растуць безупынна. Як лічыць экспэрт у энэргетычнай галіне Аляксандар Мех, цяпер улады папросту забіраюць тое, што «інвэставалі»:
«Той, хто гэтымі працэсамі цікавіцца, яшчэ тыдзень таму мог спрагназаваць, што будзе падвышэньне цэнаў на паліва. Справа ў тым, што калі казаць пра заробкі, дык яны насамрэч становяцца меншымі — перадусім калі аналізаваць з гледзішча абясцэньваньня рубля і росту цэнаў. Зь іншага боку, менш становіцца і працоўных месцаў, на чым ня толькі чыноўнікі, нават аналітыкі імкнуцца ўвогуле не акцэнтаваць увагу. І чарговае падвышэньне цэнаў на паліва — так званыя асымэтрычныя меры на тле агульнага пагаршэньня сытуацыі ў эканоміцы. Калі гаварыць адкрыта, дык, безумоўна, гэта чарговае абкраданьне беларусаў як з боку нашых уладаў, так і з боку расейцаў, якія кантралююць нафтавы бізнэс у Беларусі. То бок, нафта ўзамен на гарантыі трымаць цэны прынамсі на ўзроўні расейскіх».
Сёлета гэта ўжо чацьвёртае падвышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва. Пры гэтым інфармаваныя крыніцы кажуць, што да канца году будзе падвышэньне яшчэ ў сярэднім на 5%: згодна з новай стратэгіяй, каб ня надта злаваць людзей, вырашана падвышаць цэны часьцей, але меншымі порцыямі. З улікам папярэдніх падаражэньняў агулам цана на бэнзін Аі-95 вырасла на 24%, на «палепшаны» Аі-92 — больш чым на 23%, на дызпаліва — амаль на 23%. Аднак рэкордным па гэтым паказьніку застаецца крызісны 2011 год, калі цэны карэктаваліся 11 разоў, і цэньнікі за год вырасьлі ўдвая. Такія радыкальныя захады сталі прычынай правядзеньня масавых акцыяў аўтамабілістаў «Стоп-бэнзін», калі цягам летніх месяцаў аўтааматары некалькі разоў наўмысна спаралізоўвалі рух у сталіцы.
Колішні старшыня Беларускай аўтамабільнай фэдэрацыі Анатоль Шаўчэнка зьвяртае ўвагу: падвышэньне цэнаў на бэнзін адбываецца на тле шэрагу спадарожных «пабораў». Адзін з самых значных, які ўжо выклікаў гарачыя спрэчкі, — транспартны падатак. Гэтым падаткам ад наступнага году будуць абкладзеныя ўсе колавыя машыны. Разам з высокімі штрафамі і рэальнымі пагрозамі канфіскацыі аўто нагрузка на кіроўцаў становіцца ўсё большай. А гэта, на думку суразмоўцы, можа прывесьці да самых непрадказальных наступстваў:
«Мяркуючы па ўсім, улады яшчэ добра памятаюць пра акцыі „Стоп-бэнзін“ і перад хакейным чэмпіянатам сьвету загадзя намагаюцца „даць па галовах“ аўтамабілістаў, каб пераканацца, што тыя ўсё праглынуць і ня будуць выяжджаць на вуліцы. То бок, каб прадэманстраваць замежным гасьцям, што ў нас тут усё ціха, спакойна, стабільна. Зрэшты, ня ведаю, чаго яны ў выніку хочуць дамагчыся. Але мне не зусім зразумелая лёгіка ўсё новых і новых пабораў, бо чарговым адбіраньнем грошай можна справакаваць яшчэ адзін масавы выхад. Зразумела, што спосабы выпампоўваньня сродкаў можна прыдумляць бясконца, але ёсьць, як мне падаецца, нейкая спружына. Яе заводзяць, заводзяць, заводзяць — аднак яна ўрэшце можа ня вытрымаць. Дарэчы, з аўтамабілістамі вельмі складана змагацца — гэта ўсё ж не людзей на вуліцы разганяць. Калі выйдзе калёна і заступарыць увесь горад, уся сталіца стане ў разгар чэмпіянату сьвету — вось гэта будзе цікава».
Экспэрты падкрэсьліваюць, што Беларусь атрымлівае для перапрацоўкі расейскую нафту на звышвыгадных для сябе ўмовах. І цяперашні цэньнік на паліва — вынік «асаблівых» стасункаў Масквы і Менску. Атрымліваецца, каб Расея скасавала нафтавыя ільготы, дык пры закладзеных у кошт акцызах бэнзін ды салярка каштавалі б у Беларусі даражэй, чым у Літве, Латвіі, Польшчы. Пры тым, што беларускія заробкі ўтрая саступаюць суседзям.
Самым танным палівам у сьвеце могуць пахваліцца нафтаздабыўныя краіны, за выключэньнем хіба што Расеі, да якой у цэнах прывязаная і Беларусь. У Вэнэсуэле літар бэнзіну каштуе 2 эўрацэнты, а ў Туркмэністане кожны аўтааматар мае права штомесяц заправіць 120 літраў зусім бясплатна. Капеечныя кошты — у Амане, Бахрэйне, Іране, Катары, Кувэйце, Савудаўскай Арабіі.
А вось Беларусь, дзякуючы высокай інфляцыі, ужо які год утрымлівае абсалютнае лідэрства па росьце цэнаў на паліва. Так, па выніках 2011 году Аі-95 падаражэў на 88%, дызэль — на 144% (нават Казахстан з 38% выглядаў цалкам добрапрыстойна). За 2012-ты прырост склаў яшчэ больш за 20%, а на канец 2013-га гэты паказьнік можа наблізіцца да 30%.
Тым часам афіцыйная статыстыка сьведчыць: рост заробкаў, набіраючы абароты ад пачатку году, прыпыніўся. Відавочна, што зьмяншэньне прыбыткаў адбіваецца на агульнай платаздольнасьці насельніцтва, паколькі на гэтым тле цэны растуць безупынна. Як лічыць экспэрт у энэргетычнай галіне Аляксандар Мех, цяпер улады папросту забіраюць тое, што «інвэставалі»:
Сёлета гэта ўжо чацьвёртае падвышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва. Пры гэтым інфармаваныя крыніцы кажуць, што да канца году будзе падвышэньне яшчэ ў сярэднім на 5%: згодна з новай стратэгіяй, каб ня надта злаваць людзей, вырашана падвышаць цэны часьцей, але меншымі порцыямі. З улікам папярэдніх падаражэньняў агулам цана на бэнзін Аі-95 вырасла на 24%, на «палепшаны» Аі-92 — больш чым на 23%, на дызпаліва — амаль на 23%. Аднак рэкордным па гэтым паказьніку застаецца крызісны 2011 год, калі цэны карэктаваліся 11 разоў, і цэньнікі за год вырасьлі ўдвая. Такія радыкальныя захады сталі прычынай правядзеньня масавых акцыяў аўтамабілістаў «Стоп-бэнзін», калі цягам летніх месяцаў аўтааматары некалькі разоў наўмысна спаралізоўвалі рух у сталіцы.
«Мяркуючы па ўсім, улады яшчэ добра памятаюць пра акцыі „Стоп-бэнзін“ і перад хакейным чэмпіянатам сьвету загадзя намагаюцца „даць па галовах“ аўтамабілістаў, каб пераканацца, што тыя ўсё праглынуць і ня будуць выяжджаць на вуліцы. То бок, каб прадэманстраваць замежным гасьцям, што ў нас тут усё ціха, спакойна, стабільна. Зрэшты, ня ведаю, чаго яны ў выніку хочуць дамагчыся. Але мне не зусім зразумелая лёгіка ўсё новых і новых пабораў, бо чарговым адбіраньнем грошай можна справакаваць яшчэ адзін масавы выхад. Зразумела, што спосабы выпампоўваньня сродкаў можна прыдумляць бясконца, але ёсьць, як мне падаецца, нейкая спружына. Яе заводзяць, заводзяць, заводзяць — аднак яна ўрэшце можа ня вытрымаць. Дарэчы, з аўтамабілістамі вельмі складана змагацца — гэта ўсё ж не людзей на вуліцы разганяць. Калі выйдзе калёна і заступарыць увесь горад, уся сталіца стане ў разгар чэмпіянату сьвету — вось гэта будзе цікава».
Зразумела, што спосабы выпампоўваньня сродкаў можна прыдумляць бясконца, але ёсьць, як мне падаецца, нейкая спружына