Жыхара Магілёва Аляксандра Цалюка, які больш за трое сутак трымаў галадоўку ў адміністрацыйнай турме, звольнілі з працы. Фармальная падстава — адсутнасьць дакумэнта, які пацьвярджае, што хлопец два дні быў у няволі. Адміністрацыя ізалятара такога дакумэнта не дае, заяўляе, што Цалюк не адседзеў цалкам усяго тэрміну.
Аляксандар Цалюк абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, зьняволеньня. Судзьдзя Ленінскага раёну Магілёва Станіслаў Шандаровіч 7 ліпеня прызнаў хлопца вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і супраціве міліцыі пры затрыманьні. Вырак — пяць сутак арышту. Больш за тры зь іх ён галадаў. Калі да волі заставаліся суткі, ён страціў прытомнасьць. З ізалятара яго даставілі ў шпіталь, там выявілі востры гастрыт. Пасьля выпіскі 15 ліпеня хлопец пайшоў на завод, але да працы яго не дапусьцілі:
"Я езьдзіў у ізалятар. Мне там не далі ніякіх дакумэнтаў. Я напісаў тлумачэньне, дзе я знаходзіўся. Таксама напісаў, што мне не аддаюць дакумэнту і каб кіраўніцтва прадпрыемства запатрабавала яго зь ізалятара. Мне адказалі, што мы нічога нікому не павінны. Я размаўляў у прафсаюзе, і мне сказалі, што яны павінны былі запатрабаваць гэтую паперу. Мне сказалі, што дырэктару патэлефанавалі "зьверху" і сказалі, каб мяне звольнілі. Гэтага дырэктар не адмаўляў. Я пра гэта пытаўся", зазначае Аляксандар Цалюк.
Паводле хлопца, дырэктар пагадзіўся, каб звальненьне адбылося па згодзе бакоў, а не за прагулы. Чаму не даюць даведку ў ізалятары, пытаюся ў суразмоўцы:
"Што я нібыта не адседзеў свой тэрмін, што мяне шпіталізавалі на суткі раней, чым у мяне сканчаецца тэрмін. Таму я мушу іх даседзець. Я размаўляў з адвакатам. Ён сказаў, што калі мяне шпіталізавалі, яны павінны былі прыставіць да мяне канвой да часу сканчэньня майго тэрміну".
Аляксандар Цалюк працаваў зваршчыкам на аб’яднаньні "Магілёўхімвалакно". Як ён сьцьвярджае, нараканьняў на ягоную працу раней не было.
Затрымалі хлопца 6 ліпеня ў Магілёве на бульвары Леніна — непадалёк ад месца, дзе традыцыйна па серадах зьбіраюцца ўдзельнікі маўклівых пратэстаў. Паводле яго, супрацоўнік міліцэйскага спэцназу без тлумачэньня прычынаў запатрабаваў, каб ён прайшоў у машыну. Калі Цалюк адмовіўся, міліцыянт зацягнуў яго туды гвалтам. Ноч арыштаваны правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 7 ліпеня пасьля абвяшчэньня выраку хлопец у залі суду заявіў, што абвяшчае галадоўку. У ізалятары ён паінфармаваў кіраўніцтва пра акцыю пратэсту:
"Супрацоўнікі ізалятара ўсяляк намагаліся мяне запалохаць. Ты, казалі, парушаеш рэжым. А потым хітравалі ўсяляк. Ты вазьмі, казалі, у камэру яду, а потым ня будзеш есьці — аддасі, калі ня будзеш есьці. Калі я ня браў праз акенца ў дзьвярах яду, яны самі заносілі яе ў камэру. Мне было проста сьмешна, што яны паводзяць сябе як клоўны".
Аляксандар Цалюк пакуль ня вырашыў, куды пойдзе працаваць. Схіляецца да думкі — ехаць у Расею. Хавацца ад міліцыі не зьбіраецца.

Мне сказалі, што дырэктару патэлефанавалі "зьверху" і сказалі, каб мяне звольнілі. Гэтага дырэктар не адмаўляў. Я пра гэта пытаўся