Ці далучыцца Беларусь да Мытнага зьвязу Расеі і Казахстану, стане вядома 4—5 ліпеня.
Пра гэта заявіў журналістам першы намесьнік кіраўніка ўраду Ўладзімер Сямашка.
Сямашка ўзгадаў, што калі прэм'еры Расеі і Казахстану падпісалі Мытны кодэкс, яны заявілі, што Беларусь можа далучыцца пазьней.
"Мы скарыстаем такую магчымасьць", — заявіў Сямашка.
Ён прызнаў, што галоўная перашкода для Беларусі — гэта мыта на расейскую нафту.
"Калі мы будзем плаціць поўнае мыта, то на кожнай тоне нафты, якую мы перапрацуем, будзем у мінусе на 120—130 даляраў", — патлумачыў чыноўнік.