Пра гэта заявіў сёньня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.
Паводле Сямашкі, сховішчы, якія ёсьць на тэрыторыі Беларусі, дазваляюць захоўваць 980 мільёнаў кубамэтраў газу. "Гэта няшмат", - сказаў спадар Сямашка.
Ён прывёў прыклад, што ў Эўразьвязе існуе дырэктыва па энэргабясьпецы, згодна зь якой краіна павінна мець сховішча з запасам на 3-4 месяцы. Гэта азначае, што Беларусь павінна мець сховішчы ня менш чым на 4,5 мільярда кубамэтраў газу. Ён сказаў, што краіна пачне будаўніцтва чацьвёртага газасховішча.