Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПРАЯСЬНІЦЦА...
...і перастане дажджыць. Тэмпэратура: 14 — 24 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Прэзэнтацыя фільму "Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944" у Гомелі, вул. Палеская, 52. Фільм, зьняты для каналу "Белсат", распавядае пра жыцьцё беларусаў на акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі падчас Другой Сусьветнай Вайны.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
У Брусэлі генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн выступае з дакладам на тэму "эўрапейскага вымярэньня" альянсу.
У Лёндане пачынаецца найстарэйшы і найбольш прэстыжны тэнісны турнір на сьвеце — Уімблдон.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1905 г. нарадзіўся францускі філёзаф і пісьменьнік Жан-Поль Сартр (пам. 1980).
У 1910 г. нарадзіўся расейскі паэт Аляксандр Твардоўскі (пам. 1971).
У 1935 г. нарадзілася француская пісьменьніца Франсуаза Саган (пам. 2004).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень скэйтбордынгу.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Б.Фэрэра-Вальднэр: Эўразьвяз не гуляе ў гульні з нулявой сумай".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Сукенка ня мае ніякага сэнсу, за выняткам выпадку, калі яна натхняе мужчын зьняць яе зь цябе", — Франсуаза Саган.