Расея дала Беларусі пяць дзён, каб разьлічыцца за пастаўлены газ.
15 чэрвеня падчас сустрэчы з кіраўніком "Газпрому" Аляксеем Мілерам прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даў пяць дзён афіцыйнаму Менску для разьлікаў за газ. Ад якога часу будуць лічыцца гэтыя дні?
Прадстаўнік "Газпрому" сказаў карэспандэнту "Свабоды", што "кантрольны дзень – панядзелак".
"Потым магчымае скарачэньне паставак газу, як сказаў прэзыдэнт", - паведамілі ў "Газпроме".
Таксама у канцэрне не падалі інфармацыю пра тое, як рэагуе афіцыйны Менск і ці паступіла ўжо аплата доўга за газ.