Па факце пагрозаў на адрас лідэра грамадзкага аб'яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанкі праведзена праверка і прынятае рашэньне адмовіць у пачатку крымінальнай справы.
Пра гэта гаворыцца ў лісьце начальніка гарадзкога аддзелу міліцыі № 1 упраўленьня ўнутраных спраў Маскоўскага раёну Менску.
Нагадаем, у лістападзе 2009 году А.Шумчанку прыйшло некалькі SMS з пагрозамі: “Я цябе злаўлю і заб’ю!” Яны перадаваліся з абанэнцкага нумару “Бэст”, зарэгістраванага на імя Сяргея Салаша. Спадар Салаш патлумачыў, што карыстаецца тэлефонам “Вэлком” і ніколі ня меў нумару на “Бэсьце”. Як вызначыла міліцыя, пашпарт, на які зарэгістраваны тэлефонны нумар, ніколі не выдаваўся, і “датычнасьць С.Салаша да гэтых паведамленьняў не ўстаноўлена”.
Як гаворыцца ў лісьце міліцыі, вызначыць асобу, якая дасылала SMS, “не было магчымым”, а ў дзеяньнях гэтай нявызначанай асобы “ёсьць склад адміністратыўнага правапарушэньня (дробнае хуліганства)”.
Анатоль Шумчанка паведаміў “Свабодзе”, што перад Новым годам яму паступілі новыя паведамленьні з пагрозамі і зьнявагай. Ён падаў новую заяву ў міліцыю.
“Калі міліцыі спатрэбілася знайсьці мяне ў Берасьці, то яны знайшлі за 15 хвілін і прыслалі двух спэцназаўцаў. Для гэтага ў іх ёсьць магчымасьці, а знайсьці асобу, якая дасылае пагрозы, магчымасьці няма. Калі б такія SMS з пагрозамі прыйшлі на адрас якога-небудзь чыноўніка, то міліцыя знайшла б зламысьніка ў той жа дзень. Наколькі мне вядома, падобныя SMS паступаюць і іншым актывістам. Дык што, дзяржава ня можа забясьпечыць бясьпеку свайму грамадзяніну, абараніць яго? Я да канца буду ісьці ў гэтым пытаньні”.