Псыхалёгію сярэднестатыстычнага беларускага турыста можна агучыць словамі аднаго з маіх суразмоўцаў:
(Віктар: ) “Маланка два разы ў адно месца ня б’е. Я ўжо сабраўся зь сям’ёй ехаць адпачываць. І раз ужо сабраўся адпачываць, дык трэба адпачываць напоўніцу, а не баяцца чагосьці”.
Зрэшты, людзі, якія жывуць адносна недалёка ад месцаў нядаўніх ураганаў, таксама спакойна ставяцца да прыродных катаклізмаў. Напрыклад, стваральніца літаратурнага сайту Litara.net Аліса Бізяева, якая цяпер жыве ў Адэскай вобласьці, апавяла:
(Бізяева: ) “У нас тут няма ні паводак, ні ўраганаў. Гэта дзесьці пад Румыніяй: Вілкава, Ізмаіл…”
(Карэспандэнт: ) “Гэта неяк хвалюе людзей, якія жывуць на другім канцы Адэскай вобласьці?”
(Бізяева: ) “Мяркую, ня вельмі кранае”.
(Карэспандэнт: ) “Ня думаеце, што раптам такое пазаўтра будзе ў вас?”
(Бізяева: ) “Не — ня думаем... Ну, тут бывае шторм, ураган, навальніца бывае”.
Таксама спакойна ўспрынялі зьвесткі пра ўраганы на Чорным моры беларускія турапэратары:
(Сяргей: ) “Беларускія турысты гатовыя амаль да ўсяго. Таму: першы-другі тыдзень ня вельмі будзе добра, а пасьля ўсё наладзіцца. Можна правесьці невялікую паралель. Апошнія гады, калі былі тэрарыстычныя акты, славянскія народы не адмаўляліся ад сваіх паездак — усё на авось”.
Часам беларусы церпяць ад выбухаў у курортных зонах. Так, у турэцкім шпіталі дагэтуль застаюцца дзьве з трох магіляўчанак, якія ў канцы чэрвеня пацярпелі ад выбуху. Адказнасьць за выбух узяла на сябе курдзкая ваенізаваная арганізацыя.