Супрацоўнікі беларускай мытні сёньня затрымалі на расейскай мяжы наклад двух першых нумароў незалежнай крычаўскай газэты “Вольны горад”. Як і многія іншыя недзяржаўныя выданьні, яна вымушаная друкавацца ў Смаленску. Я гутару з галоўным рэдактарам “Вольнага гораду” Сяргеем Няроўным у той момант, калі ён на мяжы чакае рашэньня мытных службаў.
(Няроўны: ) “Відавочная ўстаноўка — глядзець пэрыёдыку і, магчыма, канфіскоўваць. Няпростая сытуацыя, цяпер перадвыбарчая кампанія. Улады не дадуць спакойна працаваць журналістам і дастаўляць чытачам праўдзівае друкаванае слова”.
На крычаўскую газэту “Вольны горад” нельга падпісацца праз сыстэму “Белпошты”. Няма яе і ў шапіках “Белсаюздруку”. Але, як сьцьвярджае Сяргей Няроўны, ужо створаная і дзейнічае ўласная сыстэма распаўсюду. Гэткім жа шляхам пайшлі і ў выдавецкім доме “Інтэкс-прэс”, які выдае газэту з такой жа назвай у Баранавічах, а таксама “Мясцовы час” у Пінску, “Ляхавіцкі час”, “Нясвіжскі час” і “Ганцавіцкі час”. Гаворыць дырэктар выдавецкага дому Ўладзімер Янукевіч:
(Янукевіч: ) “Цяжка выжываем. Як і іншыя рэспубліканскія выданьні, былі выключаны на гэты год з падпіскі і шапікаў “Белсаюздруку”. Агульнага абвалу накладу, які мы прагназавалі, дзякуй Богу, не адбылося, таму што мы прадугледжвалі гэты сцэнар разьвіцьця падзеяў, падстрахоўваліся ў гэтым пляне, стварыўшы сваю незалежную сетку распаўсюду”.
Незалежная газэты “Віцебскі кур’ер” напачатку году яшчэ была ў рэгіянальным каталёгу “Белпошты”, але пасьля выхаду першага нумару выданьню адмовілі і ў гэтым. Распаўсюджвацца празь “Белсаюздрук” газэта таксама ня мае магчымасьці, гаворыць галоўны рэдактар “Віцебскага кур’еру” Ўладзімер Базан.
(Базан: ) “Спрабуем наладзіць сваю сетку распаўсюду падпісчыкам і продаж газэты ў горадзе. Чым гэта скончыцца, пакуль незразумела. Я думаю, што наступным крокам можа стаць тое, што нас адмовяцца друкаваць у друкарні”.
Адметна, што рэдактары некаторых незалежных рэгіянальных мэдыяў просяць ня згадваць назваў іх выданьняў, бо апасаюцца далейшых рэпрэсіяў. З крыніцаў, якія пажадалі захаваць ананімнасьць, Радыё Свабода стала вядома, што некаторым рэгіянальным мэдыям мясцовыя ўлады параілі на тры наступныя месяцы зьмяніць канцэпцыю выданьня.
У 2006 годзе праз сыстэму “Белпошты” нельга падпісацца на такія рэгіянальныя выданьні, як “Газета Слонімская”, “Борисовские новости”, “Биржа инфармации”, “Витебский курьер”, “Ляхавіцкі час”, “Нясвіжскі час”, “Ганцавіцкі час”, “Местная газета”. Гэтыя ж выданьні нельга набыць у шапіках “Белсаюздруку”.
У падпісным каталёгу “Белпошты” на першае паўгодзьдзе 2006 году засталіся “Брестская газета”, “Бобруйский курьер” (у абласным каталёгу), “Брестский курьер”, “Вечерний Бобруйск”, “Вольнае Глыбокае”, “Газета для Вас” (толькі ў Івацэвіцкім раёне), слуцкі “Інфа-кур’ер”, “Гоман Барысаўшчыны”, “Жодинские вести”, “Информ-прогулка”, “Маладзечанская газета”, “Рэгіянальная газета” (толькі ў Менскай вобласьці) ды яшчэ некалькі выданьняў.