Адзначаецца, што добраахвотнікаў узнагародзілі «за баявыя заслугі і мужнасьць, праяўленую ў баях». Сярод атрыманых узнагарод — мэдаль прэзыдэнта краіны «За абарону Ўкраіны», піша «Позірк».
«Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў!» — гаворыцца ў паведамленьні.
Колькасьці ўзнагароджаных і іхных прозьвішчаў полк не называе дзеля бясьпекі.
Гэта ня першыя ўзнагароды, атрыманыя беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Ўкраіне ў складзе УСУ супраць расейскай агрэсіі. Сярод узнагароджаных раней — Васіль Верамейчык, затрыманы ў лістападзе ў Віетнаме і экстрадаваны ў Беларусь.
Сьледчы камітэт Беларусі 13 сьнежня абвясьціў аб пачатку спэцвядзеньня ў дачыненьні да васьмі беларускіх добраахвотнікаў ПКК. Аляксей Манчынскі, Раман Яроменка, Павал Кахновіч, Ціхан Клюкач, Яўген Каранкевіч, Аляксандар Пятроўскі, Яўген Салохін, Ягор Папянькоў абвінавачваюцца паводле розных набораў артыкулаў КК.
10 сьнежня СК пачаў спэцыяльнае вядзеньне ў дачыненьні да пяці беларускіх добраахвотнікаў, якія маюць дачыненьне да ПККі ваююць за Ўкраіну.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 году. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
Форум