Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BelPol пра дамову аб гарантыях бясьпекі: Магчымасьць новых базаў і фармальныя ўмовы для ўцягваньня беларускіх войскаў у вайну


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ў Менску 6 сьнежня 2024
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ў Менску 6 сьнежня 2024

Ініцыятыва колішніх супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур BelPol паведаміла, што атрымала тэкст пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі.

Гэтае пагадненьне за некалькі тыдняў да падпісаньня расейскія СМІ назвалі «знакавым», але ніякіх дэталяў яго зьместу не ўдакладнялі. Подпісы пад дакумэнтам на пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету ў Менску 6 сьнежня паставілі кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін.

Паводле BelPol, пагадненьне дасьць магчымасьць ствараць на тэрыторыі Беларусі новыя расейскія ваенныя базы і разьмяшчаць вайсковыя фармаваньні РФ.

Акрамя таго, у выпадку «пагрозы сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці, знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы і (або) канстытуцыйнаму ладу РФ і РБ з боку трэціх дзяржаў, іх аб’яднаньняў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый і груп», удзельнікі дамовы павінны неадкладна даць адзін аднаму ваенную, ваенна-тэхнічную і іншую дапамогу і выкарыстоўваць наяўныя ў іх распараджэньні «ўсе сілы і сродкі».

Прадстаўнікі BelPol адзначаюць: з улікам таго, што цяпер баявыя дзеяньні вядуцца ў Курскай вобласці РФ і на акупаваных украінскіх тэрыторыях, якія Расея афіцыйна «ўключыла» ў свой склад, ёсьць усе фармальныя ўмовы, каб адправіць беларусаў ваяваць супраць Узброеных сілаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG