У праваабарончым цэнтры «Вясна» зьявілася інфармацыя пра затрыманьні на заводзе БелАЗ у Жодзіне Менскай вобласьці — яны зьвязаны з новымі кітайскімі ботамі, якія пачало выпускаць прадпрыемства.
Сьцьвярджаецца, што нехта з супрацоўнікаў БелАЗу стварыў чат, у якіх пачаў высьмейваць гэтыя боты.
Затрымалі загадчыка аддзяленьня рэчыцкай лякарні
Пад палітычныя рэпрэсіі трапіў загадчык анестэзіёлага-рэанімацыйнага аддзяленьня Рэчыцкай цэнтральнай раённай лякарні Андрэй Курловіч, піша «Гомельская вясна». У горадзе і раёне ён вядомы як адзін з прафэсійных дактароў, зазначаюць праваабаронцы.
Суд над доктарам прызначаны на 19 лістапада. Яго абвінавачваюць паводле арт. 19.11 г. 2 КаАП («Распаўсюджваньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць»). Працэс будзе весьці Юльяна Лунцэвіч.
Форум