Пра сьмерць Вадзіма Доўнара паведаміла 5 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў. Апошнія гады журналіст цяжка хварэў.
Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Працаваў у выданьнях «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», на Радыё Рацыя, на ўкраінскім тэлеканале ATR. Удзельнічаў у блякадзе Крыму ў Чангары. Апошнім часам адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».
Вадзім Доўнар цяжка хварэў і меў патрэбу ў трансплянтацыі печані. Увесну з надзеяй на трансплянтацыю Вадзіма Доўнара перавезьлі з Украіны ў Польшчу, дзе ён спадзяваўся на перасадку, але праз абставіны, якія не дазвалялі правесьці апэрацыю, яе адклалі на няпэўны час.
Для дапамогі хвораму журналісту двойчы абвяшчалі дабрачынныя зборы.
Форум