Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 78 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам


Нюрнбэрскі працэс над нацысцкімі злачынцамі
Нюрнбэрскі працэс над нацысцкімі злачынцамі

Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1596 — пачаўся царкоўны сабор, на якім прынятая Берасьцейская унія і створаная Ўніяцкая царква.

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

Уолт Дыснэй
Уолт Дыснэй

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978Караль Вайтыла абраны папам Рымскім; ён узяў сабе імя Ян Павал ІІ.

Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве

У гэты дзень нарадзіліся

1854 Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1864 Антон Ясінскі, гісторык.

1886 Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраілю.

Давід Бэн-Гурыён
Давід Бэн-Гурыён

1890 Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

1912 Андрэй Ушакоў, паэт, загінуў на фронце ў 1941-м пры пераправе праз Сож.

1927 Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1999).

1935Барыс Забораў, беларускі мастак.

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, баўгарскі паэт Георгі Вылчаў і Барыс Забораў
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, баўгарскі паэт Георгі Вылчаў і Барыс Забораў

1940 Алесь Шатэрнік, скульптар і жывапісец.

1948Яўген Сямашка, журналіст і гісторык.

1957 Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяржук Сокалаў-Воюш

У памяці

1553Люкас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак.

1793Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу.

2006 Яўген Лугін, афіцэр, актывіст Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі.

2022 Алена Міхалюк, дзяячка эміграцыі, старшыня Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG