Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: «палітычных» у Беларусі больш як 50 тысяч


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі больш як 50 тысяч чалавек у Беларусі затрымалі з палітычных матываў. Такія лічбы на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» агучыў прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.

За гэты час больш як 3380 чалавек былі прызнаныя палітычнымі зьняволенымі — зь іх каля 2000 ужо выйшлі на волю і маюць статус былых палітвязьняў.

На гэты момант праваабаронцам вядома прынамсі пра 5472 чалавекі, засуджаныя ў палітычна матываваных крымінальных справах:

  • у 2020 годзе засудзілі 90 чалавек,
  • у 2021 — 1225 чалавек,
  • у 2022 — 1242 чалавекі,
  • у 2023 — 1603 чалавекі.

Так званае «спэцыяльнае вядзеньне» распачалі супраць 120 беларусаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG