Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ведамства.
Раман Цымбераў — беларускі паэт і выдавец, уладальнік электроннай крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by, у якой прадаюцца ў тым ліку кнігі на беларускай мове. Рэдактар кніжнай сэрыі «Такая гісторыя», у якой выдадзена каля 20 кніг па гісторыі Беларусі і ваеннай гісторыі. Аўтар чатырох зборнікаў паэзіі.
Ён, сярод іншага, выдаў кнігу казак для дзяцей на беларускай мове «Дзедавы казкі ад Дзеда Янкеля», кнігі Дзьмітрыя Дразда «Минский тюремный замок», Вінцэся Мудрова «Гарачы парафін», Паўла Каралёва «Купала i Колас жартуюць», збор твораў Кастуся Севярынца і інш.
- Пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, са жніўня 2020 году, больш за дзясятак выдавецтваў і выдаўцоў зьехалі зь Беларусі за мяжу.
- Вясной 2022 году Міністэрства інфармацыі прыпыніла на 3 месяцы дзейнасьць 4 незалежных выдавецтваў, якія друкавалі кнігі беларускіх аўтараў на беларускай мове: «Медысонт», «Галіяфы», «Лімарыюс» і «Кнігазбор». Праз 3 месяцы спробы выдавецтваў прайсьці пераатэстацыю ў Міністэрстве юстыцыі ня мелі посьпеху.
- У кастрычніку 2022 году сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разарвала дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор» і «Галіяфы», якія друкуюць кнігі на беларускай мове.
- Пасьля працяглага перасьледу 10 студзеня 2023 году выдавецтва «Янушкевіч» пазбавілі ліцэнзіі і права выдаваць кнігі ў Рэспубліцы Беларусь.
- У траўні 2023 году суд у Менску зьліквідаваў выдавецтва Зьмітра Коласа, якое спэцыялізавалася на беларускамоўнай літаратуры.
- У кастрычніку 2023 году Менскі гарвыканкам ліквідаваў выдавецтва «Кнігазбор», якое працавала амаль 28 гадоў.