Альбом уклалі сябры Ўправы БІНіМу Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, паведамляе сайт bellit.info.
На больш чым 600 старонках зьмешчаныя каляровыя выявы надмагільляў і біяграмы пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швэцыі.
Кніга стала вынікам шматгадовай зьбіральніцкай працы і падтрымкі дзясяткаў зацікаўленых беларусаў з розных краінаў. Кніга выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».
Паводле ўкладальнікаў, кніга рыхтавалася пяць гадоў, а матэрыялы да яе пачалі зьбіраць яшчэ ў 1990-я гады.