Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з двух беларускіх прадпрыемстваў, а прадукцыю яшчэ трох будуць узмоцнена правяраць


Уведзеныя Рассельгаснагляд абмежаваньні датычацца і дзіцячага харчаваньня.

Рассельгаснагляд вырашыў абмежаваць пастаўкі ў Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, мяса яшчэ трох будуць узмоцнена правяраць на прысутнасьць забароненых бактэрый і прэпаратаў, гаворыцца на сайце расейскага ведамства.

Сярод прадпрыемстваў, пастаўкі прадукцыі якіх абмежаваныя, ёсьць і вытворцы дзіцячага харчаваньня «ЛВЛ Эвалюшн» і ААТ «Магілёўскі мясакамбінат». На сайце Рассельгаснагляду сьцьвярджаецца, што гэта зроблена у сувязі з «паўторным выяўленьнем неадпаведнасьцяў».

Паведамляецца таксама, што прымацца будуць толькі партыі, якія былі адгружаныя да 16 кастрычніка ўключна.

Раней Рассельгаснагляд неаднаразова ўводзіў забароны і абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі беларускіх вытворцаў прадуктаў харчаваньня. Нярэдка гэта было зьвязана з абвастрэньнямі ў двухбаковых адносінах.

  • Напрыклад, 13 сьнежня 2018 году тагачасны прэм’ер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў у Берасьці заявіў: альбо Беларусь і Расея рэалізуюць у поўным абʼёме дамову аб саюзнай дзяржаве і тады Беларусь атрымлівае ўсю жаданую ёю эканамічную дапамогу ад Расеі, альбо рэалізуецца «кансэрватыўны варыянт» — узровень інтэграцыі не мяняецца, але расейская дапамога альбо таксама застаецца на ранейшым узроўні, альбо скарачаецца.
  • Пасьля гэтага ў 2019 годзе паміж Расеяй і Беларусьсю вяліся сапраўдныя гандлёвыя войны. Пад забарону траплялі пастаўкі зь дзясяткаў беларускіх малочных і мясных прадпрыемстваў, а таксама беларускай садавіны і гародніны, найперш яблыкаў.
  • У ліпені 2019 году Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што пад санкцыі трапілі 80 беларускіх прадпрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG