Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыехаў старшыня так званага «ўраду ДНР»


Налепка са сьцягам «ДНР» на рулі аўтамата, архіўнае фота
Налепка са сьцягам «ДНР» на рулі аўтамата, архіўнае фота

Дэлегацыя «ДНР» будзе працаваць у Беларусі наступныя дні.

Раніцай 23 жніўня старшыня так званага «ўраду ДНР» Яўген Сонцаў апублікаваў фота каля Нацыянальнага аэрапорту «Менск» і напісаў, што ў найбліжэйшыя дні дэлегацыя будзе працаваць у Рэспубліцы Беларусь.

Госьці з «ДНР» зьбіраюцца наведаць шэраг вытворчасьцяў і абмеркаваць «з калегамі пэрспэктывы супрацоўніцтва».

Сонцаў знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу, Канады, Швайцарыі, Японіі, Новай Зэляндыі, а таксама ў базе «Миротворець».

Ужо двойчы — у ліпені 2022-га і красавіку 2023 году ў Беларусь прыяжджаў кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін. У першы свой прыезд ён наведваў Берасьцейскую крэпасьць у суправаджэньні сакратара генэральнага савету партыі «Адзіная Расея» Андрэя Турчака і амбасадара Расеі ў Беларусі Барыса Грызлова, а ў другі сустракаўся з Лукашэнкам.

«Данецкая народная рэспубліка» — утварэньне, якое паўстала на акупаванай расейцамі тэрыторыі Данецкай вобласьці Ўкраіны ў 2014 годзе. Суседнічае з «ЛНР» — такім самым утварэньнем, але на тэрыторыі Луганскай вобласьці. Лукашэнка не прызнаў незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР», але неаднаразова выказваў гатоўнасьць зрабіць гэта, а ўрад падпісаў з сэпаратыстамі дамову аб супрацоўніцтве.

З тэрыторыі «ДНР» у Беларусь актыўна возяць украінскіх дзяцей на «аздараўленьне». У гэтым працэсе бярэ ўдзел і Беларускі Чырвоны Крыж.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG