Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
З пачатку году Польшча, Літва і Латвія спынілі больш за 25 тысяч спробаў нелегальна трапіць у ЭЗ зь Беларусі

З пачатку году Польшча, Літва і Латвія спынілі больш за 25 тысяч спробаў нелегальна трапіць у ЭЗ зь Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Мігранты на беларуска-польскай мяжы, жнівень 2021 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Мігранты на беларуска-польскай мяжы, жнівень 2021 году

За папярэдні дзень, 5 жніўня, краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца з тэрыторыі Беларусі 176 мігрантам (днём раней — 95).

За мінулы дзень, 5 жніўня, мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 160 замежнікаў, у тым ліку групамі па 60 і 40 чалавек, паведамляе Памежная ахова Польшчы. Яны закідвалі памежнікаў камянямі і галінамі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 16 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. У Латвіі 5 жніўня не зафіксавалі спробаў нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы.

З пачатку 2023 году зафіксавана 25 040 спробаў незаконнага пранікненьня ў Эўразьвяз зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 18 187, Латвію — 5356, Літву — 1497), у тым ліку ў жніўні — 766, падлічыў BPN.

Памесячная статыстыка, якую вывеў BPN на падставе штодзённых зьвестак, сьведчыць: пасьля росту на працягу вясны і зьніжэньня на пачатку лета напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ дасягнула свайго піку ў ліпені. У студзені было папярэджана 1989 спробаў нелегальнага пераходу мяжы, у лютым — 1970, сакавіку — 3401, красавіку — 3440, траўні — 4719, чэрвені — 3701, ліпені — 5054.

Разьбіўка па краінах:

  • Польшча — 1398 у студзені, 1455 у лютым, 2583 у сакавіку, 2363 у красавіку, 2959 у траўні, 2866 у чэрвені, 3934 у ліпені, 629 з пачатку жніўня;
  • Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку, 1549 у траўні, 707 у чэрвені, 899 у ліпені, 117 з пачатку жніўня;
  • Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку, 211 у траўні, 128 у чэрвені, 221 у ліпені, 20 з пачатку жніўня.

Мігранцкі крызіс пачаўся пасьля заявы Лукашэнкі

  • Міграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэньня адносін Беларусі зь Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 году. Аляксандар Лукашэнка тады заявіў, што Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Эўразьвязу, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».
  • Увесну 2021 году шматкротнае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў спачатку адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а потым на Латвію. Гэта прывяло да напружаньня ў памежнай зоне і пастаянных сутыкненьняў літоўскіх і польскіх памежнікаў зь мігрантамі.
  • Для барацьбы з плынямі мігрантаў Літва, Латвія і Польшча пабудавалі загароды на мяжы зь Беларусьсю. Таксама Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэньне не ўпускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю.
  • Зьявіўся шэраг відэадоказаў таго, што беларускія памежнікі ня толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу.
  • Кіраўніцтва дзяржаваў Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ называюць прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG