Дата дня
22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, лідэра паўстаньня 1863–1864 году.
Таксама ў гэты дзень
1895 — першы, прыватны паказ кінафільма братамі Люм’ер.
1943 — нацысты спалілі разам з жыхарамі беларускую вёску Хатынь.
У гэты дзень нарадзіліся
1599 — Антоніс ван Дэйк, флямандзкі мастак.
1786 — Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1920 — Аляксей Пысін, беларускі літаратар.
1942 — Валеры Шчукін, праваабаронца, палітык, журналіст, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.
У памяці
1832 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьляр, прыродазнаўца.