Дзень у гісторыі
1595 — Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.
1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.
Якуб Колас пра гэта пісаў:
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!
У гэты дзень нарадзіліся
1858 — Рудольф Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.
1894 — Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзеяч.
1928 — Юры Станкевіч, дзеяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.
1932 — Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дысыдэнт.
1962 — Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы пасол Швэцыі ў Беларусі.
У памяці
1758 — Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзеяч, матэматык і архітэктар.
1980 — Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.
2010 — Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.