Дата дня
22 лютага 1883 году нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах, ахвяра нацысцкай расправы
Таксама ў гэты дзень
1819 — да ЗША была далучаная Флорыда, якую Злучаным Штатам прадала Гішпанія за 5 мільёнаў даляраў.
1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня Ліпеньскай манархіі.
1946 — амэрыканскі дыплямат у Маскве Джордж Кэнан упершыню ў тэлеграме ў Дзярждэпартамэнт («доўгая тэлеграма») сфармуляваў стратэгію «стрымліваньня» ў адносінах да СССР.
1958 — Эгіпет і Сырыя аб’ядналіся ў супольную дзяржаву — Абʼяднаную Арабскую Рэспубліку, якая праіснавала да 1961 году.
1989 — У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС).
2014 — прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч пастановай Вярхоўнай Рады абвешчаны такім, што самаўхіліўся ад зьдзяйсьненьня канстытуцыйных паўнамоцтваў і не выконвае свае абавязкі.
У гэты дзень нарадзіліся
1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.
1788 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.
1810 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.
1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.
1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.
1953 — Сяргей Мартынаў, беларускі дыплямат, міністар замежных справаў Беларусі.
1965 — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат.
У памяці
1512 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка.
1862 — Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу.
1918 — Соф'я Кавалеўская, беларуская фальклярыстка, этнографка, пісьменьніца.