Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 16 кастрычніка: 76 гадоў таму выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам


Папа Рымскі Ян Павал ІІ, 2004
Папа Рымскі Ян Павал ІІ, 2004

Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам Рымскім; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраілю.

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

Гюнтэр Грас, 2014
Гюнтэр Грас, 2014

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1999).

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

У памяці

1553 — Люкас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак.

1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу.

2006 — Яўген Лугін, афіцэр, актывіст Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG